You are viewing [info]mialguj's journal

   Journal    Friends    Archive    User Info    Memories
 

Дыярыюш журналіста і музычнага аналітыка Анатоля Мяльгуя

Jun. 26th, 2011 07:45 pm

Добры дзень, шаноўныя наведвальнікі Дыярыюша Анатоля Мяльгуя!
У знак салідарнасьці са сваім сябрам Вітаўтам Мартыненкам, які быў схоплены пад час апошняй "маўклівай" акцыі, размяшчаю на блогу ягоны тэкст і прапаную прачытаць яго сваім чытачам.Пра творчасць і новыя кнігі Вітаўта можна прачытаць тут: http://kamunikat.org/Martynienka_Vitaut.html


Што такое краіна з наскрозь злачыннай уладай? Вы ня ведаеце? А мне давялося пераканацца ў гэтым 22 чэрвеня 2011 году. Я ня лажу ў сацыяльныя сеткі, ня веру ў абсурд таптаньня на месцы вакол пустыннай плошчы пры поўнай адсутнасьці лідэра, але й мяне могуць залучыць у злачынцы самі так званыя праваахоўнікі, якія й зьневажаюць права. Яны проста служаць знакамітаму клятвапрэступніку, які даў сабе права парушаць усе законы сваёй дзяржавы, якую нехта там ніяк не рызыкне пакараць санкцыямі, а яна гніе татальна ад самой дзіравай галавы.
Тэкст цалкам... )

1 comment - Leave a comment

Feb. 9th, 2011 06:01 pm


Добры дзень, шаноўныя наведвальнікі Дыярыюша Анатоля Мяльгуя!
Зацікаўленым чытачам сёння прапаную рэцэнзію на дыск з беларускімі творамі мінулых стагодзяў у выкананні Віктора Скарабагатава.
Гэты тэкст быў створаны для газэты "Беларус", але паколькі там змянілася рэдакцыя і сайт выдання часова перастаў функцыянаваць, то вырашыў паставіць яго ў свой Дыярыюш.


Голас беларускай мінуўшчыны
Калі размова заходзіць пра сучасных творцаў, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у вяртаньне айчыннай музычнай спадчыны, то адным з першых успамінаецца імя Віктара Скарабагатава – заслужанага артыста Беларусі, прафесара, кіраўніка “Беларускай капэлы”, знакамітага беларускага опернага сьпевака.
Поўны тэкст  )

Leave a comment

Feb. 2nd, 2011 12:07 am


Да ўвагі амараў творчасці З. Вайцюшкевіча: “Беларускае слова ад спеву”!
Кніга, прысвечаная супрацоўніцтву музыкаў і паэтаў “Беларускае слова ад спеву”, выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” у снежні 2010 года. У цэнтры кнігі – творчасць З.Вайцюшкевіча і яго сяброў. Аўтары аб’ядналі свае нарысы, аналітычныя агляды і інтэрв’ю са спеваком, зробленыя напрацягу папярэдніх шасці гадоў. У зборнік увайшлі гутаркі, рэцэнзіі і агляды А.Мяльгуя і В.Мартыненкі, Э.Дзвінскай, М. Скоблы, З.Падбярэзскага, С.Будкіна і іншых.
Прэзентацыя кнігі “Беларускае слова ад спеву” пройдзе 4 лютага на офісе Руху “За Свабоду”па адрасе: пр Незалежнасці д. 80 кв 73. Пачатак у 18.00. Яшчэ...  )

Leave a comment

Jan. 15th, 2011 04:04 pm


Сёньня саракавіны па Вользе Самусік.
Добры дзень, шаноўныя наведвальнікі Дыярыюша Анатоля Мяльгуя.

У сувязі з саракавым днём па смерці салісткі гурта "Тарпач", вядомай беларускай журналісткі Вольгі Самусік прапуную невялікую памятную фота-падборку аб музычнай дзейнасці Вольгі, а таксама мемарыяльны матэрыял, які быў надрукаваны ў газеце "Новы Час".

Матэрыял і фота тут... )

Leave a comment

Nov. 20th, 2010 10:25 am



“Testamentum Terrae”: інтэрв’ю напярэдадні прэм’еры
Беларуская дударская школа на шляху адраджэння сваёй музычнай самабытнасці і традыцый, якія ствараліся стагоддзямі. Таму кожны альбом з дударскай музыкай і знаходзіць гарачы водгук у публікі, выклікае дыскусіі наконт таго, ці ёсць той ці іншы твор унёскам у развіццё сучаснай беларускай дударскай традыцыі. Не сумневаюся, што і новы альбом гурта “Testamentum Terrae” знойдзе шмат прыхільнікаў у асяродках аматараў медыявільных пошукаў айчынных узыкантаў і даследчыкаў спадчыны наша народа.
Тэкст інтэрв'ю тут )

3 comments - Leave a comment

Jul. 25th, 2010 08:38 am

Добры дзень, шаноўныя сябры Дыярыюша Анатоля Мяльгуя!
Хачу прадставіць вашай увазе нарыс, прысвечаны такой з'яве, як беларускамоўнае дыстро.

Купляй беларускае, але слухай сваё


У свой час Уладзімір Караткевіч сваёй навэлай “Кніганошы” рамантызаваў небяспечную працу тых, каго сёння называюць “распаўсюднікамі непадцэнзурнай беларускамоўнай кніжнай прадукцыі”. І ў наш час сучасным кніганошам знайшалася праца. Толькі ў асноўным цяпер яны заняты распаўсюджваннем беларускіх дыскаў, кніг, у тым ліку, і па музычнай тэматыцы, адпаведнай атрыбутыкі (значкоў, постэраў і саколак) нашых выканаўцаў. Менавіта дзякуючы гэтым сціплым героям музычнага рынка беларускамоўная прадукцыя ўсё часцей знаходзяць сваіх удзячных спажыўцоў. На захадзе гэтая з’ява набыла назву “дыстро” (ад англ. distro: disk + bistro) – так называюцца некамерцыйная сетка распаўсюджвання музыкі, друкаваных выданняў і атрыбутыкі на тую ці іншую музычную тэматыку.
Чытаць далей... )

4 comments - Leave a comment

Jun. 27th, 2010 07:23 pm

Шаноўныя сябры і наведвальнікі ДАМ!
А гэта рэцэнзія на альбом "Porna" ад гурта "Mauzer".


Як “Mauzer” выводзіць чорныя душы на белы сьвет

Акустычная прэзэнтацыя новага альбому “Porna” магілёўскага гурта “Mauzer” выклікала немалое хваляваньне ў шэрагах сталічных меляманаў па некалькіх прычынах. Сярод іх нельга не адзначыць галоўную: у менскім клюбе “Рэактар” павінен быў выступаць ўжо надзвычай папулярны ў краіне магілёўскі рок-музыкант, паэта і лідэр аднаймённага гурта Янка Маўзэр са сваімі калегамі-музыкамі.
Тэкст тут...  )

Leave a comment

Jun. 27th, 2010 06:55 pm

Добры дзень, сябры і наведвальнікі Дыярыюша Анатоля Мяльгуя!

Сёньня рады прапанаваць зацікаўленым чытачам аўтарскі варыянт рэцэнзіі на дыск гурта "Мутнаевока". Гэты тэкст напісаны па-расейску, бо быў апублікаваны ў газэце "Белорусы и Рынок". А таксама рэцэнзію на новы альбом гурта "Mauzer" "Porna", якую я прапанаваў рэдакцыі ню-ёркскай газэты "Беларус".
Тэкст рэцэнзіі тут... )

Leave a comment

May. 29th, 2010 10:27 am


Display Pagerank



Таксама хацелася б прапанаваць свой тэкст, прысьвечаны "Дударскаму фэсту-2010". Матэрыял быў надрукаваны па-расейску ў газэце "Белорусы и Рынок". Прапаную аўтарскі варыянт матэрыялу, зь якім можна пазнаёміцца тут: http://www.belmarket.by/ru/78/115/6048/


Тэкст чытаць тут...  )

2 comments - Leave a comment

May. 29th, 2010 09:39 am

Добры дзень, шаноўныя сябры Дыярыюша Анатоля Мяльгуя!

Сёньня прапаную вашай увазе рэцэнзію на дыск Віктара Шалкевіча "Шчасьлівая сямёрка", якую я прапанаваў рэдакцыі "Беларуса".

Шчасьлівая нумэралёгія Шалкевіча
Тэкст рэцэнзіі тут... )

Leave a comment

Back a Page